Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

28.02.2023

Уладальнік магілёўскай кампаніі, якая аказвае паслугі таксі, штучна раздрабіў уласны бізнэс і недаплаціў звыш 185 тыс. рублёў падаткаў

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць камерцыйнай кампаніі, якая аказвае жыхарам Магілёва паслугі таксі.

Устаноўлена, што заснавальнік фірмы (яе фактычны кіраўнік) з мэтай незаконнай мінімізацыі падаткаў арганізаваў штучнае драбленне свайго бізнесу. На працягу 2017-2022 гадоў ён падзяляў выручку ад паслуг таксі на падкантрольныя кампаніі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

Супрацьпраўныя дзеянні пацягнулі заніжэнне падатковай базы камерцыйнага прадпрыемства і нявыплату падаткаў на суму звыш 185 тыс. руб.

Па фактах ухілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да заснавальніка фірмы і службовых асоб падкантрольных яму прадпрыемстваў узбуджана крымінальная справа.

На маёмасць падазроных накладзены арышт. Вядзецца папярэдняе расследаванне.  

Усе навіны