Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

04.08.2023

У момант атрымання хабару ў Мінску затрыманы кіраўнік аддзела унітарнага прадпрыемства

Работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці і г.Мінску спынена злачынная дзейнасць службовых асоб унітарнага прадпрыемства, якое дзейнічае ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Устаноўлена, што былы работнік гэтага прадпрыемства, які з'яўляецца цяпер дырэктарам камерцыйнай фірмы, спрабаваў станоўча для сябе вырашыць пытанне па пастаўцы камплектуючых у адрас унітарнага прадпрыемства. З гэтай мэтай ён перадаў праз пасярэдніка хабар у суме 18 тыс. рублёў кіраўніку аддзела унітарнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю пры правядзенні тэндэру.

У выніку зладжаных дзеянняў супрацоўнікаў фінансавай міліцыі прадстаўнік унітарнага прадпрыемства быў затрыманы ў момант атрымання хабару.

Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да службовай асобы унітарнага прадпрыемства (атрыманне хабару ў буйным памеры) і ў дачыненні да дырэктара фірмы (падбухторванне да дачы хабару).

Цяпер работнікамі фінансавай міліцыі праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні іншых асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення карупцыйных злачынстваў у гэтым унітарным прадпрыемстве.  

Усе навіны