Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

05.07.2023

У Камітэце дзяржкантролю адбылася сустрэча з удзельнікамі сумеснай праверкі па пытаннях выканання парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін у ЕАЭС

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч абмеркаваў з прадстаўнікамі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) краін ЕАЭС папярэднія вынікі сумеснай праверкі, праведзенай па пытанні выканання ўпаўнаважаным органам Беларусі (Міністэрствам фінансаў) патрабаванняў Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін ( іншых пошлін, падаткаў  і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Сумесныя праверкі па гэтым пытанні праводзяцца штогод па чарзе ў кожнай з дзяржаў ЕАЭС. У бягучым годзе аналагічныя кантрольныя мерапрыемствы, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі кантрольных органаў кожнай дзяржавы ЕАЭС, адбыліся ў Казахстане, Кыргызстане і Расіі, у бліжэйшы час пройдуць у Арменіі. Правяраемымі органамі з'яўляюцца міністэрствы фінансаў і казначэйства. Падчас сёлетняга кантрольнага мерапрыемства вывучалася дзейнасць Міністэрства фінансаў Беларусі.

На сустрэчы з удзельнікамі сумеснай праверкі адзначана, што патрабаванні Пратакола беларускім бокам выконваюцца. Праверка, якая адбылася, не выявіла парушэнняў ва ўпаўнаважанага органа Рэспублікі Беларусь. Мінфінам забяспечана правільнасць складання справаздач аб залічэнні і размеркаванні ўвазных мытных пошлін, а таксама своечасовасць накіравання ўпаўнаважаным органам краін ЕАЭС адпаведнай інфармацыі.

Канчатковыя вынікі сумеснай праверкі па пытанні выканання ўпаўнаважанымі органамі краін ЕАЭС патрабаванняў Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў - членаў ЕАЭС будуць падведзены ў канцы бягучага года на пасяджэнні калегій (упаўнаважаных асоб) ВОФК Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі ў г. Маскве.  

Усе навіны