Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

12.04.2024

У Быхаве прыпынена праца гандлёвага аб'екта, у якім прадаваліся тавары са значным перавышэннем дазволенай гандлёвай надбаўкі

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны зварот жыхара Быхава наконт завышэння цэн на тавары ў прыватнай краме. У ходзе праверкі інфармацыя пацвердзілася.

На больш як 30 найменняў гаспадарчых тавараў, інструментаў, электратавараў гранічныя гандлёвыя надбаўкі былі завышаны да 2 разоў (замест дазволеных 30 працэнтаў прымянялася надбаўка ў памеры 50-60 працэнтаў).

Пры гэтым вызначыць кошт тавару пакупнікам было няпроста - на многія з іх папросту адсутнічалі цэннікі.

Акрамя таго, больш за 100 найменняў тавараў (абутак, тэкстыльныя тавары) прадаваліся без нанясення абавязковай маркіроўкі, што забаронена заканадаўствам.

Па патрабаванні абласнога КДК дзейнасць гандлёвага аб'екта прыпынена да поўнай ліквідацыі парушэнняў. 

Усе навіны