Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

14.02.2024

Пытанні работы жывёлагадоўчай галіны і падрыхтоўкі да вясенняй сяўбы разгледжаны на пашыранай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю

Актуальныя пытанні работы жывёлагадоўчай галіны і падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі разгледжаны 14 лютага 2024 года ў ходзе пашыранай нарады з удзелам кіраўніцтва Савета Міністраў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Мінсельгасхарча. Удзел у мерапрыемстве прыняў Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй плана сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па ўстараненню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць непрадукцыйнаму выбыццю буйной рагатай жывёлы. Заслуханы прадстаўнікі асобных аблвыканкамаў, а таксама кіраўнікі райвыканкамаў, якія дапусцілі рост падзяжу БРЖ.

Таксама разгледжана сітуацыя па падрыхтоўцы да вясенняй сяўбы. Асаблівая ўвага ўдзелена тэмпам падрыхтоўкі трактароў і сельскагаспадарчых машын да веснавых палявых работ, назапашвання гаспадаркамі мінеральных угнаенняў і насення сельскагаспадарчых культур.

Яшчэ адно найважнейшае пытанне - меліярацыя. Разгледжаны ход выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па аднаўленні да 1 красавіка працаздольнасці ўсёй меліярацыйнай тэхнікі. Персанальная адказнасць за выкананне гэтага даручэння ўскладзена на генеральнага дырэктара ДА «Белводгас». Адзначаны недастатковыя тэмпы правядзення работ па рамонце меліярацыйнай тэхнікі.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях выпрацаваны прапановы па выпраўленні сітуацыі і ліквідацыі недахопаў. Камітэт дзяржкантролю прадоўжыць кантроль за станам спраў у жывёлагадоўлі і падрыхтоўкай гаспадарак да вясенняй сяўбы. 

Усе навіны