Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

19.09.2023

Пытанні павышэння эфектыўнасці і якасці выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы разгледжаны на семінары-нарадзе ў Гомелі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзены 19 верасня 2023 года ў г.Гомелі семінар-нарада па пытаннях павышэння эфектыўнасці выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўзмацнення папераджальнага ўнутранага кантролю за выкананнем даручэнняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско, прадстаўнікі кантрольнага ведамства, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, міністэрстваў, дэпутацкага корпуса, а таксама актыў Гомельскай вобласці.

Дзмітрый Баско акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара на сістэмных памылках і недахопах пры выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія выяўляюцца кантрольным ведамствам, у тым ліку з улікам задач пастаўленых Прэзідэнтам Беларусі ў ходзе нарады па развіццю АПК Гомельскай вобласці (лістапад 2022 г.) і рабочай паездкі ў Веткаўскі раён ( красавік 2023 г.). Ён адзначыў неабходнасць забеспячэння дзейснага ўнутранага кантролю з боку структурных падраздзяленняў аблвыканкама і мясцовых органаў улады за выкананнем даручэнняў, які дасць магчымасць прыняць меры па выпраўленню сітуацыі і вырашэнню існуючых праблем да надыходу тэрміну выканання даручэння.

На семінары разгледжаны вынікі выканання Гомельскім аблвыканкамам даручэнняў Прэзідэнта Беларусі ў 2022 годзе і першым паўгоддзі 2023 года. Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, абласнога КДК і фінансавай міліцыі рэгіёну праінфармавалі аб недахопах пры выкананні даручэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі семінара ўдзялілі разгляду пытанняў аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай сферы, ЖКГ, уключэння ў абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца, і інш.

Прадстаўнікамі Камітэта дзяржкантролю прапанаваны алгарытмы павышэння эфектыўнасці арганізацыі выканання даручэнняў. Асабліва адзначана неабходнасць узмацнення ўнутранага кантролю за выкананнем даручэнняў і павышэння ролі Гомельскага аблвыканкама ў каардынацыі дзеянняў выканаўцаў даручэнняў.

Усе навіны