Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

26.01.2024

Пільнасць сваякоў і садзейнічанне Камітэта дзяржкантролю не дазволілі ашуканцам завалодаць кватэрай жыхаркі Мінска

Жыхарка Мінска ледзь не пазбавілася кватэры, паддаўшыся пагрозам тэлефонных ашуканцаў, якія прадставіліся спачатку працаўнікамі міліцыі, а затым Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Шантажыруючы жанчыну пад надуманымі падставамі ўзбуджэннем крымінальнай справы, яны запатрабавалі ад яе выпісаць з уласнай кватэры ўсіх сваякоў і прадаць кватэру. Паддаўшыся ўплыву аферыстаў, жанчына заключыла дамову з агенцтвам нерухомасці на рэалізацыю жылля. Пасля гэтага адбылося некалькі «паказаў» кватэры і быў нават заключаны папярэдні дагавор куплі-продажу з адным з патэнцыйных пакупнікоў.

Уладальніца кватэры нікому не паведамляла аб магчымай здзелцы, асцерагаючыся запалохвання ашуканцаў.

Калі дзеці жанчыны даведаліся аб тым, што адбываецца, яны адразу ж звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю і ўсе разам прыйшлі на прыём да работнікаў упраўлення ўласнай бяспекі КДК. Толькі пасля гэтага жанчына пераканалася, што ад імя прадстаўнікоў ДФР з ёй размаўлялі тэлефонныя ашуканцы.

Праверкай абставін дадзенай сітуацыі зараз займаюцца праваахоўныя органы.

Камітэт дзяржаўнага кантролю папярэджвае: праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы Беларусі не ажыццяўляюць гутарак з грамадзянамі праз інтэрнэт-мэсэнджары, а таксама не вядуць расследаванне або аператыўную працу ў рэжыме тэлефонных званкоў.

Не здзяйсняйце ніякіх дзеянняў і не паддавайцеся на ўгаворы, калі па тэлефоне нібыта работнікі праваахоўных органаў прапануюць перавесці грашовыя сродкі, усталяваць мабільны дадатак або іншым чынам прыняць удзел у аператыўных мерапрыемствах па «выкрыцці» злачынцаў. Калі ў вас узніклі падазрэнні ў дачыненні да такіх асоб, якія прадстаўляюцца работнікамі Камітэта дзяржкантролю, абавязкова паведаміце гэтую інфармацыю ва ўпраўленне ўласнай бяспекі КДК па тэлефоне + 375 17 328 54 99.

Такая засцярога дапаможа захаваць вашыя грошы і маёмасць. 

Усе навіны