Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

27.02.2024

Пасля ўмяшання КДК Брэсцкай вобласці ліквідаваны недаробкі, дапушчаныя пры правядзенні капрамонту двух дамоў у Брэсце

У снежні мінулага года Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці выяўлены факты фіктыўнага ўводу ў эксплуатацыю 2 дамоў пасля капітальнага рамонту, размешчаных па вул. Ленінградскай, 17 і вул. Я.Купалы, 18 у г.Брэсце.

Па дакументах аб'екты былі здадзены, аднак праверка выявіла, што не ўсе работы, прадугледжаныя праектам, былі выкананы. У прыватнасці, не былі зроблены работы па ўцяпленні і зашыўцы металапрофілем вентыляцыйных шахт, устаноўцы адліваў у аконных праёмах, уладкаванні парапетаў і маланкааховы на даху, унутранай афарбоўцы сцен, вентшахт, выхадаў на дах.

Па патрабаванні КДК недахопы аператыўна ліквідаваны. Вінаватыя службовыя асобы заказчыка прыцягнуты да адказнасці.

У цэлым у 2023 годзе ў Брэсцкай вобласці перавыкананы план правядзення капітальнага рамонту (100,3 працэнта ад задання). У той жа час у ходзе праверак устанаўліваюцца факты завышэння кошту работ і неналежнай якасці работ, заказчыкам якіх выступаюць арганізацыі ЖКГ.

Аб недастатковай арганізацыі планавання рамонтных работ сведчаць і факты прыпыненняў і пераносу іх на спрыяльны перыяд. Напрыклад, з 20 аб'ектаў капрамонту ў г.Баранавічы на 18 працы на працягу 2023 года прыпыняліся.

Наяўныя праблемныя пытанні правядзення капітальнага рамонту з удзелам прадстаўнікоў КДК Брэсцкай вобласці разгледжаны на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. 

Усе навіны