Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

02.10.2023

Па фактах падатковага махлярства ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара камерцыйнай фірмы і яго памагатых

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці сумесна з Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці спынена незаконная схема вяртання з бюджэту падаткаў магілёўскай камерцыйнай кампаніяй, якая ажыццяўляла пастаўкі тавараў на прадпрыемствы кандытарскай галіны.

Так, для вяртання з бюджэту падаткаў дырэктар кампаніі ініцыяваў рэгістрацыю ў г.Смаленску на падстаўную асобу суб'екта гаспадарання, якім сам жа фактычна і кіраваў. У далейшым магілёўская фірма афармляла фіктыўныя дакументы аб адгрузках тавараў у адрас падкантрольнага расійскага суб'екта, ад імя якога афармляліся дакументы на пастаўку гэтых жа тавараў па завышаных цэнах у адрас розных прадпрыемстваў кандытарскай галіны Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым тавар напрамую пастаўляўся ад магілёўскай кампаніі ў адрас беларускіх прадпрыемстваў.

Прымяненне гэтай схемы з афармленнем фіктыўных дакументаў дало магчымасць магілёўскаму бізнесмену незаконна вярнуць з бюджэту падатак на дабаўленую вартасць на суму больш за 230 тыс. рублёў.

Па фактах падатковага махлярства ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да дырэктара кампаніі і дваіх яго памагатых узбуджаная крымінальная справа па ч.2 ст.243-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На маёмасць падазроных накладзены арышт.

Вядзецца папярэдняе расследаванне.  

Усе навіны