Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

06.03.2024

Органамі фінансавых расследаванняў выкрыта крымінальная афёра па рэалізацыі мясной прадукцыі

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная схема рэалізацыі на экспарт мяса буйной рагатай жывёлы і мясной прадукцыі. Уласнікі і кіраўнікі сталічнай кампаніі выкарыстоўвалі падкантрольныя кампаніі для правядзення фіктыўных здзелак і заніжэння выручкі, каб не плаціць падаткі ў поўным аб'ёме. Нанесены дзяржаве ўрон склаў 1,2 млн. рублёў.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ўласнікі і кіраўнікі фірмы зарэгістравалі ў Мінску і Мінскім раёне яшчэ 5 падкантрольных кампаній з аналагічным відам дзейнасці. Каб схаваць рэальна атрымоўваную выручку ўласнай кампаніі яны праз падкантрольныя фірмы дакументальна афармлялі фіктыўныя здзелкі па адгрузцы мясной прадукцыі па заніжаных коштах у адрас таксама падкантрольнай ім расійскай фірмы.

На самой справе тавары ў адрас гэтай кампаніі не пастаўляліся, а ўся прадукцыя прадавалася наўпрост спажыўцам у Расійскай Федэрацыі па рынкавым кошце.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў дзяржаве нанесены ўрон у выглядзе нявыплачаных падаткаў на суму 1,2 млн. рублёў.

Акрамя таго, уладальнікі бізнэсу спрабавалі незаконна вярнуць з бюджэту падатак на дададзены кошт у суме 3,9 млн. рублёў, прадставіўшы ў тэрытарыяльныя падатковыя інспекцыі фіктыўныя дэкларацыі па ПДВ.

У адносінах да двух уласнікаў і кіраўнікоў таварыства ўзбуджаны крымінальныя справы па фактах ухілення ад выплаты падаткаў і падатковага махлярства. 

Усе навіны