Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

02.04.2024

На сайце КДК пачала працаваць анлайн-панэль па пытаннях стану аўтамабільных дарог

Паведаміць аб недахопах на трасах і аўтадарогах агульнага карыстання (гаворка ідзе аб аўтатрасах па-за населенымі пунктамі) можна праз анлайн-панэль «Паведаміць аб праблемах з аўтамабільнымі дарогамі», якая размешчана на інтэрнэт-сайце Камітэта дзяржкантролю. Інфармацыя будзе прымацца на працягу красавіка б.г.

Для гэтага трэба запоўніць адпаведную форму, указаўшы прыкладнае месцазнаходжанне праблемнага ўчастка, сутнасць праблемы (ямы, дэфекты пакрыцця, адсутнасць разметкі і інш.) і прымацаваўшы фота або відэа праблемнага ўчастку.

Звяртаем увагу, што паведамленні будуць вывучаны толькі пры абавязковым запаўненні вышэйпералічаных пазіцый.

У мэтах вырашэння праблемных пытанняў КДК будзе абменьвацца адпаведнай інфармацыяй з выканаўчымі органамі ўлады і адпаведнымі службамі, а таксама забяспечыць кантроль за прыняццем імі дзейсных мер рэагавання. 

Усе навіны