Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

23.10.2023

На кароткі нумар 191 можна звярнуцца па пытаннях якасці хлеба, які выпускаецца пякарнымі прадпрыемствамі рэспублікі

Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць з 24 па 26 кастрычніка "гарачую" лінію на тэму якасці хлеба, які выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі розных форм уласнасці, а таксама ўмоў рэалізацыі хлеба прадпрыемствамі гандлю.

На "гарачую" лінію можна паведаміць:
аб якасці хлеба, які выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі;
аб прэтэнзіях у адрас прадпрыемстваў гандлю пры рэалізацыі хлеба насельніцтву (выкананне ўмоў захоўвання, тэрмінах рэалізацыі);
аб праблемах, звязаных з забеспячэннем населеных пунктаў хлебабулачнымі вырабамі.

Таксама можна выказаць прапановы па павышэнні якасці хлебабулачных вырабаў.

Інфармацыя прымаецца на кароткі нумар 191 з 10-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-30.

Акрамя таго, інфармацыю можна адправіць у чат-бот тэлеграм канала Камітэта дзяржкантролю. 

Усе навіны