Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

10.10.2023

На кароткі нумар 191 можна звярнуцца па пытаннях якасці і сервіснага абслугоўвання айчыннай тэхнікі

Камітэт дзяржкантролю адкрывае з 10 па 12 кастрычніка "гарачую" лінію на тэму якасці тэхнікі, што выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі ў розных сферах (машынабудаванне, сельгастэхніка, аўтамабілі і г.д.) і арганізацыі яе сэрвіснага абслугоўвання.

На гарачую лінію можна паведаміць:
аб найбольш частых і тыповых адмовах (дэфектах) тэхнікі;
аб завадскіх недахопах, якія працяглы час не ўхіляюцца прадпрыемствам-вытворцам;
аб праблемах, звязаных з забяспечанасцю запаснымі часткамі для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту тэхнікі;
аб завышэнні кошту на рамонтныя працы і запчасткі;
аб неналежнай працы сэрвісных службаў (няякасны рамонт, зацягванне тэрмінаў рамонту, чарга на сэрвіснае абслугоўванне і г.д.).

Таксама можна выказаць прапановы па павышэнні якасці айчыннай тэхнікі, даступнасці яе пакупкі, актуальнасці стымулюючых фінансавых інструментаў.

Інфармацыя прымаецца на кароткі нумар 191 з 10 да 12 кастрычніка з 10-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-30.

Акрамя таго, інфармацыю можна адправіць у чат-бот тэлеграм канала Камітэта дзяржкантролю.  

Усе навіны