Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

22.03.2024

Кіраўніцтва і работнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да Хатынскай трагедыі

Старшыня кантрольнага ведамства Васіль Герасімаў і работнікі КДК усклалі кветкі да бронзавай скульптуры "Непакорнага чалавека" і брацкай магілы "Вянок Памяці". Памяць ахвяр Хатынскай трагедыі ўшанавалі хвілінай маўчання.

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 81 год таму - 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вёску Хатынь гітлераўцы спалілі разам са 149 жыхарамі, з якіх 75 дзяцей. Ні ў чым не вінаватым людзям фашысты вынеслі смяротны прысуд.

На месцы вёскі ў памяць аб загінуўшых быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь". Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 гады. 22 сакавіка 2023 года ў мемарыяльным комплексе адкрыта экспазіцыя новага Музея памяці ахвяр беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Усе навіны