Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

20.12.2023

Камітэтам дзяржкантролю спынена пастаўка ветэрынарных прэпаратаў па завышаных цэнах

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці падчас кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што адной з камерцыйных арганізацый пачата актыўнае распаўсюджванне ў рэспубліцы тавару, які ўвозіцца з-за мяжы, пад назвай «сухое малозіва». Гэты тавар рэалізоўваўся сельскагаспадарчым прадпрыемствам для кармлення цялят.

Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў, дакладнасць параметраў, заяўленых у дакументах на гэты прадукт, выклікалі абгрунтаваныя сумненні. Па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю была праведзена экспертыза, якая пацвердзіла, што параметры па колькасці бялку і тлушчу ў дакументах завышаны ў некалькі разоў.

Акрамя таго, экспертамі зроблена адназначная выснова, што прадукт, які распаўсюджваецца, не з'яўляецца сухім малозівам.

Пры гэтым кошт толькі адной капсулы дадзенага тавара перавышаў 30 рублёў. Увогуле прадстаўнікі камерцыйнай кампаніі-імпарцёра прадалі гэтую прадукцыю ў адрас больш за 30 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па ўсёй рэспубліцы.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў увоз у рэспубліку гэтага прадукта забаронены.

Акрамя таго, было ўстаноўлена, што гэтай жа камерцыйнай структурай ажыццяўляецца ўвоз з-за мяжы і продаж ветэрынарнага прэпарата (спрэй-пена) без яго рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Рэалізацыя дадзенага ветэрынарнага прэпарата была арганізавана пад выглядам касметычнага сродку з мэтай абыходу абмежаванняў, вызначаных заканадаўствам пры ўстанаўленні цэн на ветэрынарныя прэпараты.

Прадаючы ветпрэпараты пад выглядам касметычнага сродку, кіраўнікі камерцыйнай структуры неабгрунтавана павялічылі цану ў 3 разы (у ланцужок пастаўкі тавараў была ўцягнута фірма-пасрэднік), што прывяло да залішніх расходаў сродкаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і прычынення ім шкоды.

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і г.Мінску ў дачыненні да службовых асоб камерцыйнай кампаніі ўзбуджана крымінальная справа.

Таксама камерцыйная кампанія прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці на суму звыш 600 тыс. рублёў. Нанесены ўрон пагашаны ў поўным аб'ёме.  

Усе навіны