Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

05.10.2023

Камітэт дзяржкантролю папярэджвае аб тэлефонным махлярстве

У апошні час пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства, калі зламыснікі, прадстаўляючыся работнікамі розных дзяржаўных органаў, у тым ліку Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Дэпартамента фінансавага маніторынгу, падманным шляхам уваходзяць у давер грамадзян і спрабуюць завалодаць іх грашовымі сродкамі.

Пад выглядам працаўнікоў праваахоўных або кантралюючых органаў ашуканцы з віртуальнага тэлефоннага нумара тэлефануюць праз інтэрнэт-мэсэнджары (Viber, WhatsApp, Telegram) грамадзянам і пад рознымі падставамі (удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, пакрыццё шкоды, кантроль за транзакцыямі з мэтай выкрыцця «злачынцаў» і інш.) угаворваюць прадаставіць дадзеныя банкаўскай карты, паролі ад Інтэрнэт-банкінгу і SMS паведамленняў, аформіць на сваё імя крэдыты, устанавіць праграмнае забеспячэнне,  а таксама перавесці грошы на «бяспечны» рахунак або карту.

Для пацверджання сваіх слоў тэлефонныя ашуканцы могуць даслаць праз месэнджэры фатаграфіі фальшывых службовых пасведчанняў работнікаў праваахоўных і кантралюючых органаў. Таксама грамадзянам могуць высылацца фальшывыя бланкі «падпісак» аб неразгалошванні атрыманай ад ашуканцаў інфармацыі.

Камітэт дзяржкантролю папярэджвае: праваахоўныя органы Беларусі не ажыццяўляюць гутарак з грамадзянамі праз інтэрнэт-мэсэнджараў, у тым ліку не прапануюць такім чынам узяць удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах і іншых дзеяннях па выкрыцці злачынцаў.

Калі Вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй:
не падавайцеся ўгаворам;
не паведамляйце свае канфідэнцыйныя дадзеныя;
не ўстанаўлівайце ніякіх дадаткаў на свой мабільны тэлефон або камп'ютар;
не давайце доступ да ўжо ўсталяваных прыкладанняў.

У выпадку, калі ашуканцы прадстаўляюцца работнікамі органаў Камітэта дзяржкантролю, паведаміце інфармацыю аб гэтым ва ўпраўленне ўласнай бяспекі КДК па тэлефоне + 375 17 328 54 99.  

Усе навіны