Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

11.11.2022

Камітэт дзяржкантролю папярэджвае аб новых выпадках тэлефоннага махлярства

У апошні час пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства, калі зламыснікі, называючы сябе работнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, прысвойваюць грашовыя сродкі грамадзян.

Пад выглядам работнікаў кантралюючых і праваахоўных органаў махляры з віртуальнага тэлефоннага нумара тэлефануюць праз інтэрнэт-мэсэнджары (Viber, WhatsApp, Telegram) грамадзянам і пад рознымі падставамі (удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, пакрыццё шкоды і інш.) угаворваюць апошніх аформіць на сваё імя крэдыты. Пры гэтым атрыманыя грошы прапануецца перадаць ілжэ-работнікам службы бяспекі банка або ілжэ-работнікам праваахоўных органаў для наступнага затрымання "злачынцаў".

Акрамя таго, махляры выкарыстоўваюць і іншую схему - яны прапануюць грамадзянам атрымаць на сваё імя праз мабільнае прыкладанне анлайн-крэдыт у банку, каб у наступным нібы ажыццяўляць кантроль за транзакцыямі з мэтай выкрыцця «злачынцаў». Пасля атрымання анлайн-крэдыту махляры навязваюць даверлівым грамадзянам усталёўку адпаведнага праграмнага забеспячэння, пры дапамозе якога атрымліваюць доступ да кіравання крэдытным рахункам грамадзяніна і атрыманы крэдыт пераводзяць на свае разліковыя рахункі.

Для пацверджання сваіх слоў тэлефонныя махляры могуць даслаць праз месэнджэры фатаграфіі фальшывых службовых пасведчанняў работнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку з указаннем дадзеных дзейных работнікаў.

Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй і вам паступілі паведамленні ці званкі ад невядомых асоб, якія прадстаўляюцца работнікамі праваахоўных органаў, з прапановай аформіць крэдыт:
- не паддавайцеся ўгаворам;
- не паведамляйце свае канфідэнцыйныя дадзеныя;
- не ўстанаўлівайце ніякіх прыкладанняў на свой мабільны тэлефон ці камп'ютар;
- не прадстаўляйце доступ да ўжо ўсталяваных прыкладанняў.

Варта памятаць, органы Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі не ажыццяўляюць гутарак з грамадзянамі праз інтэрнэт-мэсэнджары, у тым ліку не прапануюць такім чынам узяць удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах і іншых дзеяннях па выкрыцці злачынцаў.

У выпадку, калі Вы ўсё ж сталі ахвярай падобных махляроў неадкладна інфармуйце органы ўнутраных спраў, а калі махляры прадстаўляюцца работнікамі органаў Камітэта дзяржкантролю таксама паведаміце інфармацыю аб гэтым ва ўпраўленне ўласнай бяспекі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па тэлефоне + 375 17 328 54 99. 

Усе навіны