Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

02.08.2023

Калегія Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі працы ў першым паўгоддзі 2023 года і вызначыла напрамкі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву

Вынікі работы Камітэта дзяржкантролю ў першым паўгоддзі 2023 года падведзены на пасяджэнні калегіі кантрольнага ведамства. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам кіраўніка КДК Васіля Герасімава.

У бягучым годзе дзейнасць Камітэта дзяржкантролю была сканцэнтравана на кантролі за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, захаваннем бюджэтнага заканадаўства, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, нацэлена на пераадоленне наступстваў знешняга націску, зніжэнне затрат ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, а таксама за ходам выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У першым паўгоддзі б.г. органамі Камітэта дзяржкантролю праведзена 263 праверкі (на 18 больш, чым за аналагічны перыяд 2022 г.), 15 аўдытаў эфектыўнасці. У рамках мерапрыемстваў папераджальнага характару, накіраваных у тым ліку на прафілактыку правапарушэнняў, праведзены 361 маніторынг, па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.

Па выніках праверак КДК у праваахоўныя органы накіраваны 571 матэрыял, па якіх узбуджана 143 крымінальныя справы. Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў спагнана, адноўлена ў бюджэт і накіравана ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей на суму 318,8 млн. руб. (на 21,1 працэнта больш).

Пры гэтым узмоцнены прафілактычны складальнік дзейнасці Камітэта дзяржкантролю, накіраваны на прадухіленне незаконных расходаў бюджэтных сродкаў і парушэнняў у сферы эканамічных адносін. Па выніках працы ў першым паўгоддзі б.г. зэканомлена, папярэджана выплат дзяржаўных сродкаў на суму 177,9 млн. руб. (на 97,1 млн. руб. больш). Па выніках кантролю ўнесены канкрэтныя прапановы па загрузцы вытворчых магутнасцей прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, павышэнні эфектыўнасці работы транспартных арганізацый, дражджавой галіны, банкаўскага сектара, выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу.

У ходзе ажыццяўлення кантрольных мерапрыемстваў асаблівая ўвага надавалася функцыянаванню прадпрыемстваў прамысловага комплексу, дзейнасці будаўнічай галіны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сітуацыі ў АПК, навядзенню парадку ў лясной галіне, пытанням сістэмы аховы здароўя, цэнаўтварэння, праблемам фарміравання і эфектыўнага выкарыстання стабілізацыйных фондаў, захаванню зямельнага і прыродаахоўнага. заканадаўства і інш.

Адна з прыярытэтных задач у рабоце Камітэта дзяржкантролю - кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта Беларусі. У мэтах павышэння эфектыўнасці кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы Камітэтам дзяржкантролю арганізавана практыка правядзення ў рэгіёнах выязных міжведамасных семінараў.

Значная работа праведзена Дэпартаментам фінансавых расследаванняў і Дэпартаментам фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. Так, Дэпартаментам фінансавых расследаванняў выяўлена 511 злачынстваў, у тым ліку 273 - якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. У цэнтры ўвагі - выяўленне падатковых злачынстваў, фактаў неабгрунтаванага пасярэдніцтва, выплаты зарплаты "ў канверце", нелегальнага абароту крыптавалют, супрацьдзеянне карупцыйным праявам у эканамічнай сферы, кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і інш.

Дэпартаментам фінансавага маніторынгу ў першым паўгоддзі накіравана 606 інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў праваахоўным і кантралюючым органам рэспублікі, падраздзяленням фінансавай разведкі замежных дзяржаў, у тым ліку аб выяўленых падазроных фінансавых аперацыях. З выкарыстаннем гэтай інфармацыі выяўлены 43 злачынствы.

Працягвалася актыўная праца ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва, у першую чаргу з Падліковай палатай Расіі і кантрольна-злічальнымі органамі Расійскай Федэрацыі. Узмоцнена ўзаемадзеянне па шэрагу напрамкаў, у тым ліку на рэгіянальным узроўні. Важным складальнікам стала як двухбаковае, так і шматбаковае міжнароднае супрацоўніцтва з вышэйшымі органамі аўдыту краін азіяцкага рэгіёну. У прыватнасці, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве паміж Камітэтам дзяржкантролю і Дзяржаўным кантрольна-рэвізійным упраўленнем КНР.

Значная ўвага ўдзелена рабоце са зваротамі грамадзян. У першым паўгоддзі 2023 г. у органы Камітэта паступіла 4482 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Работнікамі КДК праведзена 174 прамыя тэлефонныя лініі і 152 выязныя прыёмы. Арганізавана работа кароткага нумара 191, на які ад грамадзян прымаецца інфармацыя па найбольш актуальных для насельніцтва тэмах.

У бліжэйшай перспектыве асноўная ўвага ў дзейнасці КДК будзе ўдзелена выпрацоўцы ініцыятыўных прапаноў па вырашэнню стратэгічных пытанняў, якія маюць важнае значэнне для краіны ў розных галінах (сферах) эканомікі, у рэгіёнах, на прадпрыемствах, у тым ліку з улікам процідзеяння санкцыйнаму націску. Камітэт дзяржкантролю ўзмоцніць папераджальны кантроль за якасным і своечасовым выкананнем даручэнняў Прэзідэнта. Жорсткі кантроль будзе ажыццяўляцца за расходаваннем дзяржаўных сродкаў, у тым ліку дзяржаўныя закупкі. Вялікая ўвага будзе ўдзелена прафілактыцы парушэнняў, у тым ліку выяўленню і прадухіленню развіцця негатыўных тэндэнцый і сітуацый у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы.  

Усе навіны