Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

20.11.2023

Ігар Маршалаў развітаўся са Сцягам Дэпартамента фінансавых расследаванняў

Сёння ў Камітэце дзяржкантролю адбылася ўрачыстая цырымонія развітання са Сцягам Дэпартамента фінансавых расследаванняў генерал-маёра фінансавай міліцыі Ігара Маршалава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, кіруючыя работнікі КДК і ДФР. На цырымонію былі запрошаны работнікі цэнтральнага апарата Дэпартамента фінансавых расследаванняў і ўпраўлення ДФР па Мінскай вобласці і Мінску.

У адрас Ігара Анатольевіча прагучалі цёплыя словы падзякі за службу і пажаданні паспяховай работы на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ.

Ігар Маршалаў на працягу 10 гадоў узначальваў Дэпартамент фінансавых расследаванняў, з'яўляючыся намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. У органах фінансавых расследаванняў служыў з 1993 года. Генерал-маёр фінансавай міліцыі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ. 

Усе навіны