Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

12.02.2024

Гомельская кампанія-грузаперавозчык не заплаціла ў бюджэт звыш 480 тыс. руб. падаходнага падатку з фізічных асоб

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць гомельскай прыватнай кампаніі, якая ажыццяўляе дзейнасць па перавозцы грузаў.

Устаноўлена, што дырэктар кампаніі арганізаваў рэгістрацыю трох сваіх работнікаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, ад імя якіх пасля афармляліся фіктыўныя першасныя ўліковыя дакументы аб аказанні паслуг па кіраванні арганізацыяй.

Насамрэч ніякія паслугі індывідуальныя прадпрымальнікі арганізацыі не аказвалі, а грашовыя сродкі, пералічаныя таварыствам у іх адрас, пасля здымаліся наяўнасцю і выкарыстоўваліся кіраўніком на асабістыя мэты і выплату работнікам заработнай платы «ў канвертах».

Нанесены дзяржаве ўрон у выглядзе не выплачанага ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб склаў больш за 480 тыс. руб.

За ўхіленне ад выканання абавязку па пералічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб у асабліва буйным памеры ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.243-1 КК Рэспублікі Беларусь.

Праводзіцца папярэдняе расследаванне.

Усе навіны