Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

29.01.2024

Дырэктар будаўнічай кампаніі выкраў грошы, прызначаныя для ўцяплення даху жылога дома

Прыватная будаўнічая арганізацыя ў адпаведнасці з умовамі дагавора і праектнай дакументацыяй абавязана была выканаць работы і закуп неабходных будаўнічых матэрыялаў для ўцяплення даху жылога дома ў г.Баранавічы. Па заканчэнні работ кіраўнік кампаніі прадставіў заказчыку (КУРЭП «ЖРЭУ г. Баранавічы») неабходныя дакументы, на падставе якіх з абласнога бюджэту была праведзена аплата. А ў верасні 2023 года даў справаздачу аб увядзенні дома ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту.

Аднак, як высветлілі работнікі Баранавіцкага міжраённага камітэта дзяржкантролю і аддзела фінансавых расследаванняў, кіраўнік кампаніі прадставіў заказчыку фіктыўныя дакументы аб выкананых работах па ўцяпленні даху. Праверка паказала, што фактычна 80 працэнтаў аб'ёмаў работ не былі выкананы. Таксама не былі закуплены неабходныя для ўцяплення даху матэрыялы (пліты цеплаізаляцыйныя з мінеральнай ваты).

У выніку супрацьпраўных дзеянняў кіраўнік арганізацыі незаконна завалодаў грашовымі сродкамі на суму 13,4 тыс. рублёў. Па факце крадзяжу баранавіцкім міжраённым пракурорам узбуджана крымінальная справа. Акрамя таго, будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням службовых асоб, якія павінны былі кантраляваць выкананне неабходных работ па капітальным рамонце.

Незаконныя дзеянні мелі і больш сур'ёзныя наступствы - для жыхароў дома. З-за адсутнасці ўцяплення даху (які не быў закуплены і выкладзены) тэмпература ў іх кватэрах зімой не ўзнімалася вышэй за 18 градусаў.

Зараз гэтая праблема вырашана - уцяпляльнік выкладзены ў паддашкавым памяшканні. Тэмпература ў кватэрах знаходзіцца ў межах прадугледжаных нарматывамі параметраў. 

Усе навіны