Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

04.10.2023

Беларускія студэнты прымаюць удзел у III Міжнароднай алімпіядзе па фінансавай бяспецы

Беларуская каманда прымае ўдзел у фінальным этапе ІІІ Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы, якая праходзіць гэтымі днямі на базе федэральнай тэрыторыі "Сірыус" у Сочы. Каардынатарам алімпіяды ад беларускага боку выступае Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Нашую краіну прадстаўляюць студэнты БДУ і БДЭУ. Гэтыя ВНУ ўваходзяць у Міжнародны сеткавы інстытут у сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму. Перад фінальным этапам у БДУ і БДЭУ адбыліся адборачныя этапы, па выніках якіх былі адабраны па 5 прадстаўнікоў, якія паказалі найлепшыя веды ў сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.

Праграма фінальнага тыдня ўключае каля 60 розных мерапрыемстваў, у тым ліку інтэрактыўныя майстэрні, панэльныя дыскусіі і майстар-класы, турніры па вырашэнні эканамічных кейсаў, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Лепшыя будуць вызначаны ў розных намінацыях. У цэлым у алімпіядзе бяруць удзел студэнты і школьнікі з 19 краін.

У рамках алімпіяднага тыдня таксама пройдуць пасяджэнні Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД і Савета Міжнароднага сеткавага інстытута, а таксама конкурс на лепшае комплаенс-расследаванне, у якім ад беларускага боку прыме ўдзел прадстаўнік ААТ "Сбер Банк".  

Усе навіны