Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

22.02.2024

Андрэй Лабовіч прыняў удзел у прэс-канферэнцыі «Цэнавая палітыка ў Беларусі: правілы і рэгуляванне»

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю прыняў удзел у прэс-канферэнцыі «Цэнавая палітыка ў Беларусі: правілы і рэгуляванне». Андрэй Лабовіч расказаў аб выніках кантрольнай дзейнасці на спажывецкім рынку і рабоце КДК у гэтай сферы.

Так, у 2023 годзе Камітэтам праверана 1145 суб'ектаў на спажывецкім рынку. Пры гэтым доля гандлёвых аб'ектаў, у якіх выяўлены парушэнні дысцыпліны цэн, змяншаецца. У мінулым годзе завышэнні цэн устаноўлены ў 12% правераных аб'ектаў, тады як у 2022 годзе - у кожным чацвёртым ад колькасці правераных.

Значная ўвага ўдзелена прафілактычнай рабоце. У прыватнасці, па выніках маніторынгаў суб'ектам гандлю накіравана больш як 550 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў і недахопаў.

У выпадку выяўлення грубых парушэнняў заканадаўства ў адносінах да суб'ектаў прымаліся жорсткія меры рэагавання. Так, у 2023 годзе па патрабаванні КДК прыпынялася работа 53 гандлёвых аб'ектаў (у тым ліку тых, хто дапусціў парушэнні дысцыпліны цэн - 23).

Адзін з напрамкаў работы - рэалізацыя Праграмы дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па стабілізацыі цэн. Такая праграма рэалізавана ў 2023 годзе, выканана больш за 20 мерапрыемстваў.

КДК адкрыты для атрымання інфармацыі. Звесткі аб парушэннях прымаюцца праз спецыяльную панэль на інтэрнэт-сайце Камітэта і ў чат-бот тэлеграм канала ведамства.

Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце тут.

Усе навіны