Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

02.08.2023

2 жніўня - дзень утварэння органаў дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Сёння спаўняецца 29 гадоў утварэння органаў дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень у 1994 годзе была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе Указам Кіраўніка дзяржавы.

Сёння Камітэт дзяржкантролю - гэта вышэйшы орган фінансавага кантролю нашай краіны. Асноўная задача ведамства - забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з гэтых задач, а таксама выклікаў сённяшняга дня, дзейнасць Камітэта дзяржкантролю сканцэнтравана на выкананні бюджэтнага заканадаўства, кантролі за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, нацэлена на пераадоленне наступстваў знешняга націску і зніжэнне затрат ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.  

Усе навіны