Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

25.01.2024

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў 25 студзеня 2024 года ўдзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця, выканання бюджэту вобласці за 2023 год і задачы на бягучы год, а таксама праца рэдакцый рэгіянальных СМІ па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі.

У ходзе пасяджэння Васіль Герасімаў звярнуў увагу на недастатковую работу па забеспячэнню паскоранага развіцця гарадоў Баранавічы і Пінск і акцэнтаваў увагу на неабходнасці актыўнага ўдзелу мясцовых органаў улады сумесна з органамі галіновага кіравання ў прыняцці мер па павышэнні эфектыўнасці работы прамысловых прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання.

Адзначана станоўчая дынаміка ў развіцці сельскай гаспадаркі вобласці: забяспечаны прырост аб'ёмаў вытворчасці збожжа, колькасці і прадукцыйнасці жывёлы, аб'ёмаў вытворчасці малака. Нягледзячы на тое, што ў цэлым па Брэсцкай вобласці падзёж БРЖ зменшыўся, у шэрагу раёнаў і гаспадарак вобласці дапушчаны яго рост. Кіраўнік КДК указаў таксама на дапушчальныя парушэнні галіновых рэгламентаў па ўтрыманні і кармленні жывёлы, факты выкарыстання кармоў без правядзення аналізу іх якасці, псавання кармоў.

Асобная ўвага ўдзелена існуючым недахопам пры правядзенні капітальнага рамонту жыллёвага фонду, фактам няякаснага выканання работ. Так, больш як 75 працэнтаў зваротаў грамадзян, якія паступілі ў Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ў 2023 годзе па пытаннях правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду, датычыліся яго якасці.

У ходзе пасяджэння абазначаны праблемныя пытанні ў рабоце па навядзенню парадку з аб'ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. Адзначаны шматлікія выпадкі прыпынення будаўніцтва жылых дамоў. Напрыклад, у 2023 годзе выкананне работ прыпынялася па 18 з 31 якія будуюцца і не ўведзены на 31.12.2023 дамоў.

Пры разглядзе пытання выканання бюджэту вобласці кіраўнік кантрольнага ведамства звярнуў увагу на якасць планавання бюджэтных расходаў, неналежнае адміністраванне непадатковых плацяжоў, недастатковую працу бюджэтных арганізацый па павелічэнні паступленняў ад пазабюджэтнай дзейнасці. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь