Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

05.12.2022

Камітэтам дзяржкантролю спынена маштабная злачынная дзейнасць службовых асоб і ўладальнікаў сеткі рэстаранаў і кафэ

Камітэтам дзяржкантролю спынена маштабная злачынная дзейнасць службовых асоб і ўладальнікаў сеткі рэстаранаў і кафэ
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да ўладальнікаў і службовых асоб сеткі рэстаранаў і кафэ па фактах ухілення ад выплаты падаткаў. У злачынную групу ўваходзілі 8 чалавек.

Устаноўлена, што службовыя асобы і ўласнікі сеткі рэстаранаў наўмысна раздрабілі свой бізнес, зарэгістраваўшы не менш як 12 падкантрольных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з аналагічным відам дзейнасці (у сферы грамадскага харчавання і дастаўкі гарачай ежы), якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Гэта дазволіла штучна размяркоўваць паміж імі выручку, ствараючы бачнасць законнасці прымянення спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання.

Акрамя таго, на гандлёвых аб'ектах (усяго працавала больш за 40 рэстаранаў і кафэ) функцыянавала ўстойлівая сістэма ўтойвання атрыманай наяўнай выручкі (ад падаткаабкладання хавалася больш за палову выручкі), якая дастаўлялася ў адзіны цэнтр, пасля чаго размяркоўвалася паміж фігурантамі крымінальнай справы. Дзеянні ўсіх удзельнікаў схемы каардынавалася ў агульных чатах.

Паводле дадзеных чарнавой бухгалтэрыі, аб'ём утоенай выручкі склаў больш за 13 млн. руб., памер нявыплачаных падаткаў – больш за 4 млн. руб.

Таксама ўстаноўлена, што больш за 214 работнікаў сеткі (практычна ўвесь персанал, уключаючы кухараў, кур'ераў, адміністратараў) атрымлівалі заработную плату "ў канвертах" (ад 600 да 1500 руб. у месяц) без выплаты падаходнага падатку і адлічэнняў у ФСАН.

Работнікамі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю з прыцягненнем сіл і сродкаў АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама і ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў офісных памяшканнях, складах і гандлёвых аб'ектах сеткі, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцей.

У ходзе праведзеных вобыскаў на гандлёвых аб'ектах канфіскавана падрыхтаваная да адпраўкі кур'ерам схаваная наяўная выручка (да 4,5 тыс. руб. з кропкі) і чарнавыя запісы па яе ўліку.

Накладзены арышт на маёмасць падазраваных, дапытаны больш за 100 асоб, у тым ліку фігуранты крымінальнай справы і работнікі сеткі (прадаўцы, кухары, адміністратары, кур'еры, бухгалтары і іншыя), якія далі выкрывальныя вінаватых асоб паказанні.

Асноўныя ўдзельнікі злачыннай схемы (7 падазроных) затрыманы, у дачыненні да 2 з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Цяпер прадаўжаецца правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь