Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

21.09.2022

Камітэт дзяржкантролю выявіў рэзервы эканоміі дзяржаўных сродкаў пры распрацоўцы праектнай дакументацыі

Камітэт дзяржкантролю выявіў рэзервы эканоміі дзяржаўных сродкаў пры распрацоўцы праектнай дакументацыі
Камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзена праверка буйных праектных арганізацый па пытаннях абгрунтаванасці кошту распрацоўкі праектнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў энергетыкі.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што рэальныя затраты на праектаванне асобных аб'ектаў беларускай энергасістэмы былі значна ніжэйшыя за кошт, разлічаны па метадычных рэкамендацыях і нормах затрат працоўных рэсурсаў, зацверджаных Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва (метадалогія МАіБ). У адпаведнасці з дадзенай метадалогіяй кошт праектных работ разлічваецца на падставе норм затрат працоўных рэсурсаў (чал.-дн.) на выкананне канкрэтных відаў работ. Аднак праверка паказала, што па асобных работах фактычны час іх выканання аказаўся значна меншы за прадугледжаны на гэтыя работы метадалогіяй МАіБ.

Так, па 8 выбарачна правераных аб'ектах рэальныя затраты адной праектнай арганізацыі былі на 2,59 млн. рублёў (у 1,9 раза) ніжэйшыя за кошт, аплачаны заказчыкамі. Па праектах, выкананых іншай праектнай арганізацыяй - на 2 млн. рублёў.

Па выніках праверкі Камітэт дзяржкантролю прапанаваў перагледзець дзейны парадак вызначэння кошту распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі на аб'екты, што фінансуюцца з бюджэту і сродкаў абласных прадпрыемстваў электраэнергетыкі, зыходзячы з эканамічна абгрунтаваных нарматываў працоўных і матэрыяльных затрат на праектаванне.

Перагляд нарматываў дасць магчымасць значна зэканоміць сродкі заказчыкаў (дзяржаўныя сродкі).

Цяпер Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва вядзецца работа па карэкціроўцы гэтых нарматываў, у т.л. у іншых галінах эканомікі.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь