Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

08.02.2024

Калегія Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі працы ведамства ў 2023 годзе і вызначыла задачы на бягучы год

Калегія Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі працы ведамства ў 2023 годзе і вызначыла задачы на бягучы год
Вынікі працы Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2023 годзе падведзены на пасяджэнні калегіі кантрольнага ведамства. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам кіраўніка КДК Васіля Герасімава.

За мінулы год органамі дзяржкантролю праведзена 498 праверак, 24 аўдыты эфектыўнасці.

Асноўны ўпор - на апярэджанне парушэнняў. З гэтай мэтай праведзена 715 маніторынгаў, па выніках якіх суб'ектам, якія правяраюцца, накіроўваліся рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. У цэлым за кошт прынятых прэвентыўных мер зэканомлена, папярэджана выплат дзяржаўных сродкаў на суму 555,1 млн. рублёў, акрамя спагнаных сродкаў непасрэдна ў бюджэт.

У 2023 годзе з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы мінімізавана ўмяшанне ў бягучую дзейнасць суб'ектаў гаспадарання. У цэнтры ўвагі Камітэта - выкананне заканадаўства і эфектыўнасць правядзення кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў усімі кантралюючымі і нагляднымі органамі краіны. У мінулым годзе істотна зніжана колькасць праведзеных імі кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў у параўнанні з 2022 годам (у 2 разы менш маніторынгаў і мерапрыемстваў тэхнічнага характару, на 21 працэнт менш праверак).

Адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці - кантроль за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія закранаюць усе сферы жыццядзейнасці краіны і вырашэнне пытанняў, якія хвалююць грамадзян.

У 2023 годзе намаганні Камітэта былі накіраваны на забеспячэнне эканамічнай бяспекі. Вывучаўся стан спраў у большасці ключавых галін эканомікі і сацыяльнай сферы, у т.л. будаўнічая і лясная галіны, прамысловасць, аграпрамысловы, транспартны комплексы, дарожная гаспадарка, ахова здароўя і адукацыя, а таксама ў шэрагу іншых.

Важнае пытанне - выяўленне рэзерваў, неабгрунтаваных і нерацыянальных расходаў дзяржаўных сродкаў. Аналіз дзяржаўных закупак дазволіў забяспечыць значную эканомію ў розных галінах і сферах. На пастаянным кантролі знаходзіліся рэалізацыя асобных дзяржпраграм і важнейшых інвестпраектаў, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння і імпартанезалежнасці, пытанні знешнеэканамічнай дзейнасці (дзейнасць тавараправодных сетак, вяртанне валютнай выручкі прадпрыемствамі).

Асаблівы кантроль ажыццяўляўся на спажывецкім рынку (праверана звыш 1,1 тыс. гандлёвых аб'ектаў), у тым ліку за недапушчэннем неабгрунтаванага росту цэн на тавары і лекі. Пры выяўленні найгрубейшых парушэнняў заканадаўства прымаліся рашэнні аб прыпыненні працы гандлёвых аб'ектаў да ўстаранення парушэнняў.

Кантрольныя мерапрыемствы дазволілі выявіць шэраг актуальных праблем. Аб выніках праінфармаваны Кіраўнік дзяржавы, Урад, мясцовыя органы ўлады. Камітэтам выпрацаваны і накіраваны канкрэтныя прапановы па паляпшэнню сітуацыі, якія ў большасці рэалізаваны, у тым ліку шляхам змянення заканадаўства. Прыняты меры па паляпшэнню сітуацыі ў ахове здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у арганізацыі школьнага харчавання, у сферы пасажырскіх перавозак, перапрацоўкі мясной і малочнай прадукцыі за кошт выключэння неабгрунтаванага пасрэдніцтва і па іншых пытаннях.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў асаблівая ўвага нададзена спыненню падатковых злачынстваў, каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, выплаты заробкаў «у канвертах», нелегальнага абароту крыптавалют, супрацьдзеянню карупцыі. Выяўлены 703 злачынствы, у тым ліку 369 – якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Дэпартаментам фінансавага маніторынгу выяўляліся падазроныя фінансавыя аперацыі, звязаныя з легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваннем супрацьпраўнай дзейнасці. Па гэтых фактах у 2023 годзе накіравана амаль 1,3 тыс. інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў праваахоўным і кантралюючым органам рэспублікі, падраздзяленням фінансавай разведкі замежных дзяржаў. Акцэнт рабіўся на кантролі за фінансавымі аперацыямі з крыптавалютамі, па вываду сродкаў за мяжу, фінансаванні дэструктыўных сіл. Таксама прадоўжана работа ў рамках міжнародных арганізацый (у тым ліку ЕАГ, ФАТФ і інш.) па пытаннях процідзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму.

У сферы міжнароднага супрацоўніцтва Камітэтам узмоцнена ўзаемадзеянне з Падліковай палатай Расіі і кантрольна-злічальнымі органамі суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Праведзены сумесныя кантрольныя мерапрыемствы, семінары, рабочыя сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў на розных міжнародных пляцоўках. У 2024 годзе запланавана правядзенне сумесных з Падліковай палатай мерапрыемстваў у рамках ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Таксама развіваецца двухбаковае і шматбаковае супрацоўніцтва Камітэта дзяржкантролю з вышэйшымі органамі аўдыту краін азіяцкага рэгіёна. У прыватнасці, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве паміж КДК Беларусі і Дзяржаўным кантрольна-рэвізійным упраўленнем КНР у ходзе візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітай.

Значная ўвага надавалася рабоце са зваротамі грамадзян. У 2023 годзе ў Камітэт дзяржкантролю паступіла 10,1 тыс. пісьмовых і вусных зваротаў (на 6,1% менш, чым у 2022 годзе). Кожны шосты зварот станоўча вырашаны. Актыўна выкарыстоўваецца практыка правядзення тэматычных «гарачых» ліній праз кароткі нумар Камітэта дзяржкантролю 191, а таксама праз чат бот тэлеграм канала КДК.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння калегіі абазначаны напрамкі дзейнасці органаў Камітэта дзяржкантролю ў 2024 годзе. У цэнтры ўвагі будзе кантроль за забеспячэннем якасці ва ўсіх галінах эканомікі (якасць прамысловай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў) і сацыяльнай сферы (якасць усіх відаў паслуг насельніцтву - ад жыллёва-камунальных да банкаўскіх).  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь