Сумеснае пасяджэнне калегій (саветаў, упаўнаважаных асоб) вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза адбылося 19 лютага 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі. У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў.
На пасяджэнні былі падведзены вынікі сумеснай праверкі выканання у 2019 годзе ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў - членаў ЕАЭС Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне). Праверка прайшла ў 2020 годзе, яе каардынатарам выступаў Камітэт дзяржкантролю Беларусі. Праверанымі ўпаўнаважанымі органамі з'яўляліся міністэрствы фінансаў і казначэйствы дзяржаў - членаў ЕАЭС.
У ходзе праверак выяўлены асобныя факты неразмеркавання і непералічэння ў бюджэты дзяржаў - членаў ЕАЭС увазных мытных пошлін. Вышэйшымі органамі фінансавага кантролю выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў.
Усе навіны