Суд Аршанскага раёна вынес прыгавор дырэктару прыватнай гандлёвай фірмы
за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры – 3,5 года
пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У
студзені 2020 года прыгавор уступіў у законную сілу.
Камерцыйная
арганізацыя з г. Оршы займалася рэалізацыяй у Расіі беларускай
тэкстыльнай прадукцыі (ручнікі, пасцельная бялізна, льняныя вырабы).
Аднак у бухгалтарскім ўліку фірмы выручка ад продажу прадукцыі, якая
карысталася попытам, у поўным аб'ёме не адлюстроўвалася. Факт ухілення
ад выплаты падаткаў выявілі аператыўнікі Барысаўскага міжраённага
аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта
дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску ў ходзе праверкі гэтай
камерцыйнай арганізацыі.
Устаноўлена, што беларускі тэкстыль
прадавалі за наяўны разлік на рынках г. Смаленска і Смаленскай вобласці,
а ў бухгалтарскі ўлік змяшчалі не адпаведныя сапраўднасці першасныя
дакументы аб рэалізацыі прадукцыі па заніжаным кошце, аформленыя ад імя
лжэпрадпрымальніцкіх структур. Гэта цягнула за сабой заніжэнне
падатковай базы і ўхіленне ад выплаты падаткаў.