Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

20.01.2020

Вынесены прыгавор дырэктару аршанскай прыватнай гандлёвай фірмы за ўхіленне ад выплаты больш за 270 тыс. рублёў падаткаў

Суд Аршанскага раёна вынес прыгавор дырэктару прыватнай гандлёвай фірмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры – 3,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2020 года прыгавор уступіў у законную сілу.

Камерцыйная арганізацыя з г. Оршы займалася рэалізацыяй у Расіі беларускай тэкстыльнай прадукцыі (ручнікі, пасцельная бялізна, льняныя вырабы). Аднак у бухгалтарскім ўліку фірмы выручка ад продажу прадукцыі, якая карысталася попытам, у поўным аб'ёме не адлюстроўвалася. Факт ухілення ад выплаты падаткаў выявілі аператыўнікі Барысаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску ў ходзе праверкі гэтай камерцыйнай арганізацыі.

Устаноўлена, што беларускі тэкстыль прадавалі за наяўны разлік на рынках г. Смаленска і Смаленскай вобласці, а ў бухгалтарскі ўлік змяшчалі не адпаведныя сапраўднасці першасныя дакументы аб рэалізацыі прадукцыі па заніжаным кошце, аформленыя ад імя лжэпрадпрымальніцкіх структур. Гэта цягнула за сабой заніжэнне падатковай базы і ўхіленне ад выплаты падаткаў. 

Усе навіны