Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Васіля Герасімава Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Пры прызначэнні на гэтую пасаду Васіля Герасімава, які да гэтага часу выконваў абавязкі кіраўніка кантрольнага ведамства, Прэзідэнт пахваліў Камітэт дзяржкантролю за аператыўнасць у апошні час і даў наказ дзейнічаць у падобным ключы і ў далейшым.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад КДК стаяць і яго класічныя спецыфічныя задачы ў плане кантролю над расходаваннем бюджэтных сродкаў і ў сферы распараджэння дзяржуласнасцю.
Усе навіны