Мерапрыемства адбылося ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Камітэце дзяржаўнага кантролю пашпарты ўручаны 12 юнакам і дзяўчатам з рэгіёнаў рэспублікі і г. Мінска.
«Гэтая акцыя - важны элемент патрыятычнага выхавання дзяцей. Пераемнасць пакаленняў можна забяспечыць толькі праз такія мерапрыемствы, калі старэйшыя сустракаюцца з маладымі людзьмі як з роўнымі. Калісьці яны прыйдуць нам на змену ў справе кіравання краінай. Яны павінны ўжо з юных гадоў успрымаць сябе паўнавартаснымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адчуваць, што на іх ускладаюцца вялікія надзеі, - сказаў Леанід Анфімаў.