У Беларусі праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і
прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.
Распараджэннем
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 года №247рп для
падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб
адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная
камісія пад кіраўніцтвам намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
Вольгі Чупрыс.
У склад камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і
Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага
кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах,
іншых ведамстваў, а таксама прадстаўнікі парламента, навуковай
супольнасці.
У рамках работы камісіі праводзіцца вывучэнне
меркаванняў як дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны
складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных
правапарушэннях або з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх
адносін, так і грамадзян, суб'ектаў гаспадарання.
Збор пажаданняў
па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер
адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і
жыццёвых сітуацый ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акту.
Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 года:
ў выглядзе паведамленняў у специальной теме на Прававым форуме Беларусі;
у пісьмовым выглядзе на почтовый адрес НЦПИ;
па электроннай пошце opros@ncpi.gov.by;
з дапамогай акаўнтаў у сацыяльных сетках ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Twitter.