Латвійская дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў Каспарсам Подзiньшам 11-12 сакавіка 2020 года знаходзіцца з візітам у Мінску.
На сустрэчы з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю -
дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігарам Маршалавым 11
сакавіка асобая ўвага звернута на ўзаемадзеянне ведамстваў па
супрацьдзеянні парушэнням падатковага заканадаўства, у тым ліку
неабгрунтаванае вяртанне падатку на даданую вартасць. Абмяркоўваліся
прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва двух ведамстваў. Гаворка ішла і пра
перспектывы падпісання міжнароднага дагавора міжведамаснага характару.