Латвійская дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў Каспарсам Подзiньшам 11-12 сакавіка 2020 года знаходзіцца з візітам у Мінску.
На сустрэчы з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю - дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігарам Маршалавым 11 сакавіка асобая ўвага звернута на ўзаемадзеянне ведамстваў па супрацьдзеянні парушэнням падатковага заканадаўства, у тым ліку неабгрунтаванае вяртанне падатку на даданую вартасць. Абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва двух ведамстваў. Гаворка ішла і пра перспектывы падпісання міжнароднага дагавора міжведамаснага характару.