На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледжана пытанне аб эфектыўнасці работы арганізацый Гродзенскай вобласці, падведамасных Міністэрству прамысловасці.
У рэгіёне ажыццяўляюць дзейнасць 16 арганізацый, якія ўваходзяць у холдынгі, падведамасныя Мінпраму. Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, гэтымі арганізацыямі прымаюцца недастатковыя меры па выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці і забеспячэнні бясстратнай работы.
Па выніках работы за 2018 год толькі 1 з 16 арганізацый выканала ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, за студзень-кастрычнік 2019 года - 3 арганізацыі. За 10 месяцаў не забяспечылі выкананне задання па зніжэнні ўзроўню затрат 12 арганізацый, па тэмпах росту экспарту - 10, па рэнтабельнасці продажаў - 8, па чыстым прыбытку - 8. Пры гэтым 5 арганізацый атрымалі чыстыя страты.
Не забяспечваецца загрузка вытворчых магутнасцяў (у 6 арганізацый узровень загрузкі не перавышае 50%), зніжаюцца аб'ёмы прамысловай прадукцыі (11 арганізацый не забяспечылі тэмпы росту вытворчасці).
Не прымаюцца належныя меры па павелічэнні экспарту тавараў. Самыя нізкія тэмпы росту аб'ёмаў экспарту – у ААТ «Лідскі завод электравырабаў» (29,8%), ААТ «ВалМет» (58,8%), ААТ "Гродзенскі механічны завод» (66,4%), ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод» (68,2%). Большасць арганізацый не выходзяць на новыя перспектыўныя рынкі (асноўным рынкам збыту тавараў па-ранейшаму з'яўляюцца краіны СНД).
У ходзе праведзеных Камітэтам дзяржкантролю Гроднескай вобласці кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены парушэнні парадку выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў; скажэнні дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, якія прывялі да неабгрунтаванай выплаты прэмій работнікам прадпрыемстваў; парушэнні парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый, а таксама ўліку і захоўвання лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Па выніках праверак арганізацый, падведамасных Мінпраму, у 2018 годзе і студзені-верасні 2019 года даналічана ў бюджэт падаткаў на агульную суму 1,1 млн. рублёў, прадухілена вяртанне з бюджэту падатку на даданую вартасць у суме 0,4 млн. рублёў.
У некаторых арганізацыях выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі пры вытворчасці прадукцыі, а таксама факты невыканання прыродаахоўнага заканадаўства, заканадаўства аб абыходжанні з адходамі.
Асартымент і якасць прадукцыі асобных арганізацый не заўсёды адпавядаюць патрабаванням заказчыкаў. Ёсць нараканні ў пакупнікоў адносна якасці прадукцыі ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «УКГ «Лідсельмаш», ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Завод «Оптык», ААТ «Лідскі завод электравырабаў», ААТ «Лідскі ліцейна-металічны завод», ААТ «Гродзенскі механічны завод», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод».
Не на належным узроўні наладжана работа па выкананні даручэння Кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку на зямлі, выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Па выніках калегіі дадзены даручэнні арганізацыям па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прыняцці мер па забеспячэнні эфектыўнай работы.