Факт ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры выявілі
аператыўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта
дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску пры праверцы сталічнага
камерцыйнага прадпрыемства па аптовым і рознічным гандлі кветкамі і
дэкаратыўнымі раслінамі.
Устаноўлена, што мінская фірма закупляла
кветкавую прадукцыю ў краінах Еўрасаюза (Нідэрланды, Польшча) і ўвозіла
на тэрыторыю Беларусі з выплатай устаноўленых заканадаўствам мытных
плацяжоў. У далейшым кветкі прадавалі ў гандлёвых кропках ўласнай
рознічнай сеткі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама аптовым
пакупнікам.
Аднак выручка ад рэалізацыі кветкавай прадукцыі не ў поўным аб'ёме адлюстроўвалася ў бухгалтарскім уліку камерцыйнай структуры.
Са студзеня 2017 года па сакавік 2019 года сума нявыплачаных падаткаў перавысіла 900 тыс. рублёў.
Упраўленнем
Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па
ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у
асабліва буйным памеры) у адносінах да дырэктара, яго намесніка і
галоўнага бухгалтара сталічнай камерцыйнай структуры.