На пасяджэнні аблвыканкама Леанід Анфімаў адзначыў, што пасяўная кампанія стане не проста выпрабаваннем для сельгасвытворчасці - неабходна паказаць на практыцы эфектыўнасць мер, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці».
Старшыня КДК папярэдзіў, што праваахоўныя і кантралюючыя органы, не ўмешваючыся ў вытворчую дзейнасць, будуць адсочваць ход веснавых палявых работ.