Як высветлілася ў ходзе прыёму, мужчына, які пражывае разам з сям'ёй у прыватным домаўладанні, звярнуўся ў раённую адміністрацыю з праектам рэканструкцыі дома ў частцы пераробкі гарышча пад мансарду. Праект быў узгоднены ў лютым 2018 года. Аднак са жніўня 2018 года адміністрацыя Першамайскага раёна адмовілася прымаць кватэру пасля яе рэканструкцыі ў эксплуатацыю, матывуючы тым, што маюцца прыкметы шматкватэрнасцi (без іх канкрэтызацыі).
Азнаёміўшыся з дакументамі і наведаўшы жылы дом, кіраўнік КДК выказаў адназначнае меркаванне, што ў дадзенай сітуацыі не маецца відавочных прыкмет шматкватэрнасцi, праблема, якая ўзнікла, шмат у чым надуманая.
Леанід Анфімаў даў зацікаўленым службам тыдзень на разгляд усіх нюансаў і прыняцце рашэння.