Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

22.01.2020

Камітэт дзяржкантролю запрашае да ўдзелу ў апытанні пра даступнасць і якасць паслуг дзяржустаноў культуры Гродзенскай вобласці

Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае да ўдзелу ў апытанні пра даступнасць і якасць паслуг, што аказваюць дзяржустановы культуры Гродзенскай вобласці.

Мэта апытання – вывучыць меркаванні грамадзян наконт якасці і даступнасці паслуг, што аказваюць ўстановы культуры дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама наконт арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў у Гродзенскай вобласці, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем у сферы культуры.

Наведвальнікам сайта Камітэта дзяржкантролю прапануецца адказаць на 15 пытанняў, у тым ліку пра якасць арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, кошт білетаў ва ўстановы культуры, напаўняльнасць бібліятэчнага фонду, афармленне музейных экспазіцый, ацаніць работу з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і інш.

Інтэрнэт-апытанне праводзіцца на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю па 3 лютага 2020 года. 

Усе навіны