Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў рамках кантролю за станам спажывецкага рынку правёў у красавіку 2020 года маніторынг больш за 80 аб'ектаў рознічнага гандлю.
Парушэнні і недахопы выяўлены практычна ва ўсіх крамах, якiя падпалі пад маніторынг. У кожнай другой з іх устаноўлена перавышэнне ўзроўню гандлёвых надбавак на харчовыя і нехарчовыя тавары, што пацягнула іх падаражэнне.
У некаторых крамах у продажы адсутнічалі асобныя віды айчынных тавараў (альбо іх было недастаткова). Устаноўлены факты рэалізацыі прадукцыі з пратэрмінаванай прыгоднасцю.
Па выніках маніторынгу абласнога камітэта дзяржкантролю большасць выяўленых парушэнняў і недахопаў ужо ліквідаваны. У дачыненні да некаторых суб'ектаў рознічнага гандлю распачаты адміністрацыйныя працэсы.
Усе навіны