Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці лічыць недастаткова эфектыўнымі прынятыя мясцовымі органамі ўлады меры па развіцці шклоўскага холдынга «Купаловское».
Холдынг аб'ядноўвае ТАА «Купалаўскае» – кіруючая кампанія холдынга», ААТ «Амкадор-Шклоў», ААТ «Новагарадзішчанскае» і ЗАТ «Вялікія Славені». Эфектыўная работа холдынга, які займае ў Шклоўскім раёне каля трэці ворных зямель і забяспечвае вытворчасць больш за чвэрць сельгаспрадукцыі, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача стварыць на базе холдынга ўзорнае інтэграванае аб'яднанне з поўным цыклам вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі на аснове выкарыстання сучасных тэхналогій.
Аднак меры, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання холдынга, недастатковыя. Да цяперашняга часу не створаны перапрацоўчыя вытворчасці і ўласная гандлёвая сетка – холдынг па-ранейшаму спецыялізуецца толькі на вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Удзельнікі холдынга ў 2017-2019 гадах не забяспечылі выкананне шэрагу даведзеных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і заданняў праграмы развіцця, дапушчана зніжэнне асобных ключавых паказчыкаў у жывёлагадоўлі.
Адным з рэзерваў нарошчвання аб'ёмаў выручкі ўдзельнікаў холдынга з'яўляецца павышэнне якасці рэалізуемага малака. Па ацэнцы дзяржкантралёраў, за два апошніх года сельгасарганізацыі маглі б дадаткова зарабіць да 1,5 млн. рублёў, калі б не вытворчасць малака першага гатунку.
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці звярнула ўвагу мясцовых улад на выяўленыя ў ходзе праверак хібы і недахопы ў арганізацыі тэхналагічных працэсаў утрымання і лячэння жывёл, правядзенні палявых работ і корманарыхтоўкі, недастатковае ўнясенне (неўнясенне) угнаенняў. Выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання сельгастэхнікі і абсталявання, невыканання заканадаўства пры яе эксплуатацыі і спісанні, адсутнасці належнага ўліку і кантролю за спісаннем гаруча-змазачных матэрыялаў, бескантрольнага і неэфектыўнага іх выкарыстання. Устаноўлены парушэнні пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Выклікае заклапочанасць недахоп кваліфікаваных кадраў.
Магілёўскаму аблвыканкаму, Шклоўскаму райвыканкаму і іншым зацікаўленым унесены прапановы аб прыняцці дадатковых мер па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання холдынга «Купалаўскае», выкананні патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па развіцці холдынга, забеспячэнні яго ўдзельнікамі выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны.