Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства Браслаўскага раёна
неабгрунтавана заніжаў работнікам зарплату, каб схаваць наяўную
запазычанасць па яе выплаце і пазбегнуць прыцягнення да адказнасці. Гэты
факт выяўлены Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента
фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці
пры праверцы сельгаспрадпрыемства, якое займаецца развядзеннем буйной
рагатай жывёлы і вырошчваннем збожжавых культур.
Высветлілася,
што ў 2016-2018 гадах дырэктар даваў незаконныя ўказанні работнікам
бухгалтэрыі аб унясенні недакладных звестак у дакументы аб налічэнні
заработнай платы работнікам прадпрыемства - як следства, яе
неабгрунтавана прыніжалі. Прычым налічаныя сумы былі ніжэй за памер
месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены ўрадам.
У выніку 150 работнікам сельгаспрадпрыемства недаплачаны заробак на агульную суму больш за 180 тыс. рублёў.
За
перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія
наступствы, пракуратурай г. Наваполацка ў адносінах дырэктара
сельгаспрадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 426
Крымінальнага кодэкса.