Больш за 220 работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ажыццяўляюць кантроль на ўсіх этапах уступнай кампаніі: цэнтралізаваным тэсцiраванні, прыёме дакументаў, правядзенні ўнутраных уступных выпрабаванняў ва ўстановах, залічэнні абітурыентаў у склад студэнтаў, навучэнцаў.
25 чэрвеня 2020 года стартавала цэнтралізаванае тэсцiраванне (ЦТ). У гэты дзень абітурыенты здавалі беларускую мову, усяго па рэспубліцы было задзейнічана 37 пунктаў цэнтралізаванага тэсцiравання. Для ўдзелу ў ЦТ па беларускай мове зарэгістравалася больш за 18,6 тыс. абітурыентаў (у 2019 годзе - 22 тыс. чалавек).
Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы - начальнік упраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Віктар Бурло, дзяржкантралеры пачалі работу ў пунктах тэсціравання ўжо ў 7 гадзін раніцы, каб забяспечыць захаванасць атрыманых аргкамiсiямi бланкаў адказаў і тэставых заданняў. Праверана гатоўнасць пунктаў тэставання: сістэма пропуску; праца медпункта; арганізацыя месцаў для прыёму асабістых рэчаў абітурыентаў; наяўнасць у аўдыторыях гадзіннiкаў, пітной вады, масак i iншае. Пад кантролем таксама пропуск у пункт тэсцiравання абітурыентаў і асоб, якія забяспечваюць правядзенне ЦТ.
Камісіі па кантролю за ходам уступных выпрабаванняў працуюць ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Усе навіны