У выніку работы з пасрэднікамі ААТ «Ратон» дадаткова затраціла больш за 250 тыс. рублёў. Гэта прывяло да падаражання выпускаемай электратэхнічнай прадукцыі, спажыўцамі якой з'яўляюцца буйныя прамысловыя і будаўнічыя арганізацыі рэспублікі.
Як высветлілася, кіраўнікі і адказныя службовыя асобы ААТ «Ратон» нават не прапрацоўвалі магчымасць закупкі матэрыяльных рэсурсаў непасрэдна ў вытворцаў.
Так, у маі 2019 года было набыта 1,5 тыс. клем у сталічнай камерцыйнай арганізацыі, якая закупіла іх больш чым у 15 разоў танней у іншага пасярэдніка. Толькі першаму пасярэдніку ААТ «Ратон» пераплаціла звыш 6,7 тыс. рублёў.
Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці прапанавана Мінпраму прыняць меры па забеспячэнні ліквідацыі выяўленых недахопаў, выключэннi неабгрунтаваных пасрэднікаў з закупных схем прадпрыемства і павышэннi эфектыўнасці яго дзейнасці.
Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб ААТ «Ратон».