Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй

08.01.2024
Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй
У рамках выканання Пагаднення аб утварэнні Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму аб стварэнні, якое падпісана Кіраўнікамі Садружнасці незалежных дзяржаў 13 кастрычніка 2023 г., а таксама развіцця двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва паміж аўтаномнай некамерацыйнай арганізацыяй "Міжнародны вучэбна-метадычны цэнтр фінансавага маніторынгу" (Расійская Федэрацыя) і Камітэтам дзяржаўнага кантролю заключаны дагавор, у адпаведнасці з якім расійскім бокам перададзена для выкарыстання інфармацыйная тэхналогія для пабудовы інфармацыйна-аналітычных сістэм і сітуацыйных цэнтраў. Гэта тэхналогія прызначана для фарміравання тэхналагічнай інфраструктуры візуальнага аналізу даных Камітэта дзяржкантролю, дае магчымасць збіраць інфармацыю з розных крыніц, візуалізаваць шматмерныя даныя, ажыццяўляць іх дэталёвы аналіз і ўкаранёна ў інфармацыйную сістэму Дэпартамента фінансавага маніторынгу.

Назапашаны Камітэтам дзяржкантролю аналітычны вопыт дасць магчымасць эфектыўна прымяніць шырокія магчымасці перададзенай тэхналогіі ў нашай краіне і пры правядзенні міжнародных фінансавых расследаванняў. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.