Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Жодзінскае прыватнае прадпрыемства "зэканоміла" на падатках звыш 1,5 млн. рублёў

23.11.2022
Жодзінскае прыватнае прадпрыемства "зэканоміла" на падатках звыш 1,5 млн. рублёў
Жодзінскае таварыства з абмежаванай адказнасцю недаплаціла ў бюджэт больш за 1,5 млн. рублёў падаткаў, заніжаючы выручку ад рэалізацыі запасных частак да аўтамабіляў. Гэты факт выявілі работнікі Барысаўскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў.

Як высветлілася, камерцыйнае прадпрыемства афармляла рэалізацыю ў адрас падкантрольных расійскіх фірм запчастак з мінімальнай рэнтабельнасцю, а тыя ў сваю чаргу афармлялі продаж гэтых тавараў пакупнікам з Расіі, Казахстана і Узбекістана ўжо з нацэнкай каля 20-30 працэнтаў.

Насамрэч тавары са склада жодзінскага суб'екта гаспадарання паступалі напрамую пакупнікам. Фактычна пытаннямі рэалізацыі займаліся службовыя асобы жодзінскага прадпрыемства, а не фірм-пасрэднікаў, якія былі ўключаны ў схему толькі для афармлення здзелак куплі-продажу.

У выніку значныя грашовыя сродкі асядалі на рахунках падкантрольных расійскіх фірмаў, а жодзінскае прадпрыемства прыніжала атрыманую ад рэалізацыі запчастак выручку.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да заснавальніка і дырэктара прыватнага прадпрыемства. На маёмасць падазроных накладзены арышт. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.