Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Зацверджана Праграма сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржаўнага кантролю па стабілізацыі цэн

06.05.2024
Зацверджана Праграма сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржаўнага кантролю па стабілізацыі цэн
Урад Рэспублікі Беларусь і Камітэт дзяржаўнага кантролю зацвердзілі сумесную Праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці па выкананні заканадаўства аб цэнаўтварэнні на 2024 год.

Праграма з'яўляецца стратэгічным планам і змяшчае меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, насычэнні ўнутранага рынку таварамі, эканамічнага і адміністрацыйнага характару, а таксама ўдасканаленні антыманапольнага, цэнавага рэгулявання і кантролю. Рэалізуецца яна з 2022 года.

Па выніках рэалізацыі праграмы мінулага года практычна ўсе запланаваныя мерапрыемствы былі выкананы.

Асноўная мэта рэалізацыі праграмы 2024 года - насычэнне ўнутранага рынку таварамі з улікам прынцыпу фарміравання справядлівай цаны.

Па словах намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэя Лабовіча, асноўная функцыя кантрольнай дзейнасці - прафілактыка парушэнняў. Большасць праверачных мерапрыемстваў КДК будзе праводзіць у форме маніторынгу, паводле вынікаў якога суб'екту гаспадарання будуць выдавацца рэкамендацыі. Толькі ў выпадку іх невыканання будуць прымяняцца меры адказнасці, у тым ліку прыпыненне дзейнасці гандлёвых аб'ектаў. У мінулым годзе па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю 53 суб'екты гаспадарання прыпынялі сваю дзейнасць, а сёлета - ужо 7.

У цэлым дынаміка ў цэнаўтварэнні з пункту гледжання захавання цэнавай дысцыпліны станоўчая. Калі ў 2022 годзе КДК выяўляў такія парушэнні практычна ў чвэрці правяраемых аб'ектаў, то ў мінулым годзе толькі 12% суб'ектаў гаспадарання з падвергнутых кантрольна-аналітычным мерапрыемствам дапускалі такія парушэнні. Станоўчая дынаміка захоўваецца і сёлета. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.