Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

За парушэнні патрабаванняў заканадаўства прыпынена дзейнасць 28 аптэк

24.03.2021
За парушэнні патрабаванняў заканадаўства прыпынена дзейнасць 28 аптэк

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных у сакавіку 2021 года Камітэтам дзяржаўнага кантролю, за парушэнні патрабаванняў заканадаўства Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне аб прыпыненні рознічнай рэалізацыі лекаў у 28 аптэках Мінска, Гомеля, Бабруйска і Жодзіна.
Камітэтам дзяржкантролю сумесна з зацікаўленымі ведамствамі працягваюцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў аптэчнай сетцы па пытаннях абгрунтаванасці коштаў на айчынныя і імпартныя лекавыя сродкі, а таксама выканання патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні фармацэўтычнай дзейнасцi.
З мэтай маніторынгу аптэчных сетак і спажывецкага рынку ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі сфарміраваны рабочыя групы, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, МАРТ, Міністэрства аховы здароўя, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.